ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 21 мая 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2021, 17:28

Вучоныя знайшлі новы спосаб прагназаваць цяжкі ход COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя вызначылі новы маркер, па якім можна прагназаваць, як цяжка ў таго ці іншага пацыента можа праходзіць каранавіруснае захворванне. Узор для аналізу гэтага маркера можна ўзяць з дапамогай простага мазка з носа. Рэзультаты даследавання апублікаваў навуковы часопіс EMBO Molecular Medicine, паведамляе ТАСС.

Пры лячэнні COVID-19 важна як мага раней зразумець, наколькі пацыент мае схільнасць да цяжкага ходу хваробы. Дзякуючы гэтаму ва ўрачоў будзе больш шанцаў выратаваць тых людзей, у каго з-за тых ці іншых фактараў каранавірусная інфекцыя праяўляецца вельмі цяжка. Да такіх фактараў, напрыклад, адносяцца дыябет, атлусценне або не да канца высветленыя генетычныя асаблівасці.

Адну з такіх асаблівасцей выявілі ў новым даследаванні Міхаіл Екельчук з Інстытута даследаванняў сардэчных і лёгачных захворванняў Таварыства Макса Планка (Германія) і яго калегі. Яны вызначылі, што на цяжкі ход хваробы можа паказваць маркер hfwe-Lose. У прыватнасці, ён паказвае імунны адказ арганізма на хваробу.

Важнасць гэтага маркера вучоныя высветлілі ў ходзе даследавання тканак лёгкіх пацыентаў, якія памерлі ад каранавіруснай інфекцыі ў самым пачатку пандэміі. Аказалася, што ў пацыентаў з найбольш вострымі формамі COVID-19 у верхніх дыхальных шляхах было вельмі шмат hfwe-Lose. Такім чынам, калі ў чалавека, у якога толькі што выяўлена каранавірусная інфекцыя, канцэнтрацыя гэтага маркера высокая, яго трэба лячыць асабліва інтэнсіўна.

Выявіць наяўнасць hfwe-Lose можна даволі проста: для гэтага трэба толькі ўзяць мазок з носа пацыента і прааналізаваць атрыманы ўзор. Вучоныя плануюць правесці дадатковыя выпрабаванні, каб высветліць, наколькі такі метад будзе надзейна прадказваць цяжкі ход хваробы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі