Сцяг Аўторак, 24 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 жніўня 2020, 13:55

Вучоныя ацанілі аб'ёмы акіянічнага мікрапластыку

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Атлантычным акіяне могуць знаходзіцца да 200 млн т дробных часцінак пластыку. Да такой высновы прыйшлі брытанскія вучоныя, якія ўдзельнічалі ў марской экспедыцыі і выявілі на сваім шляху 12 млн т мікрапластыку, паведамляе Euronews.

Падагульняючая ацэнка, больш як у 10 разоў перасягаючая папярэднія, была атрымана ў выніку экстрапаляцыі. Вынікі даследавання выкладзены ў англамоўным навуковым часопісе Nature Communications.

Пад мікрапластыкам вучоныя маюць на ўвазе кавалкі поліэтылену, поліпрапілену і полістыролу не больш як 5 мм у дыяметры, якія знаходзячыся ў вадзе, не відаць простаму воку. Яны ўтвараюцца ў выніку раскладу пластыкавых пакетаў, бутэлек і посуду, трапляюць у мора разам з іншым смеццем, але не раскладаюцца бактэрыямі, а толькі расшчэпліваюцца на дробныя часткі. Многія марскія жывёліны і птушкі прымаюць мікрапластык за прыдатныя для яды арганізмы і засмечваюць ім свае страўнікі, што нярэдка прыводзіць да гібелі.

Небяспечны мікрапластык пранік ужо ва ўсе куткі сусветнага акіяна. Нядаўна яго знайшлі ў лёдзе Арктыкі і Антарктыкі. Забруджвае ён і ўнутраныя вадаёмы, у тым ліку і вядомае чысцінёй возера Байкал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі