Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лютага 2020, 18:31

Ураганны вецер у Польшчы зламаў дах на лыжнай станцыі, загінулі два чалавекі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гарналыжным курорце Букавіна-Татшаньска (Польшча) моцны вецер сарваў дах будынка пракату лыжаў. Два чалавекі загінулі, паведамляе польскае выданне Wiadomosci.

Трагедыя здарылася сёння каля 11.00 па мясцовым часе. Дах упаў на чатырох чалавек. Дзве жанчыны цяжка траўміраваны, былі праведзены неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак адну з іх выратаваць не ўдалося - яна памерла на месцы. Другая памерла пазней у бальніцы.

Стан яшчэ двух пацярпелых стабільны, яны знаходзяцца пад наглядам урачоў.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, медыцынскія службы (у тым ліку тры верталёты паветранай хуткай дапамогі), а таксама пажарныя і паліцэйскія.

Ураган "Сіяра" выклікаў значныя разбурэнні на тэрыторыі Польшчы. Па стане на раніцу 10 лютага без электрычнасці заставалася 55 тыс. спажыўцоў. З-за моцнага ветру адменены некалькі авіярэйсаў у Варшаве, Вроцлаве, Катавіцах і Кракаве, а паязды ідуць са значнымі затрымкамі з-за паваленых на пуці дрэў. У некалькіх рэгіёнах на поўдні краіны аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру. Як чакаецца, ветранае надвор'е з дажджом захаваецца ў Польшчы да 12 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі