9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз узгадніў сямігадовы план па фінансаванні краін-кандыдатаў на агульную суму 14,2 млрд еўра, Украіны ў спісе такіх краін няма. Аб гэтым паведамляецца ў заяве савета ЕС.
У спіс дзяржаў, якім будзе аказана фінансавая дапамога перад уступленнем у ЕС, трапілі Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія, Турцыя і Косава. Канкрэтныя тэрміны атрымання членства ў ЕС для краін не пазначаюцца.
Раней віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс заявіў, што не бачыць Украіну ў Еўрапейскім саюзе ў бліжэйшыя гады. У сваю чаргу прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што Украіне трэба яшчэ мінімум 20 гадоў для ўступлення ў ЕС.-0-