Фота ДНС Акмалінскай вобласці
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем чалавек, у тым ліку 16-гадовая дзяўчынка, загінулі ў выніку ўзрыву ў кафэ ў горадзе Шчучынску Акмалінскай вобласці ў Казахстане, паведамляе РІА Навіны.
У горадзе Шчучынск Бурабайскага раёна ў прыбудаваным да пяціпавярховага жылога дома аднапавярховым кафэ адбыўся ўзрыў газапаветранай сумесі з наступным узгараннем. Пажарныя з палаючага будынка вынеслі 8 газавых балонаў і выратавалі больш за 10 чалавек.
Усяго пацярпелі 26 чалавек. Сямёра загінулі, у тым ліку 16-гадовая дзяўчынка. У раённую бальніцу дастаўлены 13 чалавек, пазней пяцярых з іх на рэанімабілях даставілі ў бальніцу горада Какчэтаў. Яшчэ шэсць чалавек адпусцілі на амбулаторны нагляд.-0-