19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох маскоўскіх аэрапортах Унукава, Дамадзедава і Шарамецева з-за непагоды адменена 15 і затрымана 30 рэйсаў, паведамляе РЭН ТБ.
Як вынікае з даных сэрвісу "Яндэкс. Расклад", ва Унукаве - 12 рэйсаў затрымана, 11 адменена; у Дамадзедаве - 11 рэйсаў затрымана, 4 адменены; у Шарамецеве - 7 рэйсаў затрымана.
У Маскве сёння пахмурнае надвор'е, месцамі туман і густая смуга.-0-