Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 снежня 2024, 16:47

Пуцін назваў Ізраіль галоўным бенефіцыярам падзей у Сірыі

Уладзімір Пуцін. Фота РІА Навіны / POOL
Уладзімір Пуцін. Фота РІА Навіны / POOL
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль з'яўляецца галоўным бенефіцыярам падзей, якія назіраюцца ў Сірыі. Такую заяву зрабіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на сумешчанай прамой лініі і прэс-канферэнцыі, перадае ТАСС.

"Галоўным бенефіцыярам з'яўляецца, на мой погляд, Ізраіль", - выказаў меркаванне ён.

Таксама Пуцін заявіў, што Расія асуджае захоп любых сірыйскіх тэрыторый, гэта пазіцыя нязменная. "Расія асуджае захоп любых сірыйскіх тэрыторый, гэта відавочна. Наша пазіцыя не падлягае тут ніякай карэкціроўцы", - сказаў прэзідэнт РФ, каменціруючы сітуацыю вакол Галанскіх вышынь.

Паводле яго слоў, Расія выступае за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі