Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 красавіка 2020, 19:06

Меркель назвала пандэмію самым сур'ёзным выклікам для ЕС з моманту яго стварэння

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што сітуацыя з каранавірусам з'яўляецца для ЕС самым сур'ёзным выклікам з моманту стварэння супольніцтва. Аб гэтым, як паведамляе ТАСС, канцлер заявіла сёння журналістам у Берліне.

"На мой погляд, ЕС сутыкнуўся з самым сур'ёзным выпрабаваннем з моманту свайго заснавання", - цытуе ТАСС Ангелу Меркель. Яна ўказала на тое, што пандэмія закранула ўсе краіны Еўрасаюза. "Гэта сіметрычны шок, так гэта можна характарызаваць з тэхнічнага пункту гледжання", - адзначыла канцлер. Яна дадала, што гэта стымул для ўсіх членаў ЕС аб'яднацца, каб Еўропа выйшла з крызісу яшчэ больш моцнай.

Таксама Ангела Меркель заявіла, што пакуль рана гаварыць аб тым, калі ў Германіі могуць быць аслаблены абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Сёння ў самой Германіі не працуюць музеі, тэатры, канцэртныя і выставачныя залы, закрыты рэстараны, бары, цырульні, касметычныя салоны, басейны і спартыўныя залы. Людзям, акрамя сем'яў і тых, хто жыве пад адным дахам, нельга збірацца больш як па двое. На вуліцы і ў магазінах трэба захоўваць дыстанцыю 1,5 м адзін ад аднаго. Парушэнні абмежаванняў кантралююць паліцыя і адміністрацыйныя органы. Пры захаванні названых мер бяспекі людзі могуць выходзіць на прагулкі, займацца спортам на адкрытым паветры, знаходзіцца ў парках і скверах.

Ніхто не забараняе кожнай асобнай федэральнай зямлі дзейнічаць больш строга. Напрыклад, у Гесэне хадзіць па вуліцах можна толькі па аднаму. Баварыя і Саксонія ўвялі каранцін паўсюль, абмежаванні там значна больш строгія, чым у іншых рэгіёнах.

Абмежаванні пакуль дзейнічаюць да 19 красавіка ўключна.

Успышка захворвання, якое выклікаецца новым каранавірусам, была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, распаўсюдзілася на большасць краін свету і была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі