Фота АР
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2,5 млн нелегальных мігрантаў пакінулі ЗША ў гэтым годзе ў выніку дэпартацый і добраахвотнага ад'езду, паведамляе тэлеканал Fox News са спасылкай на даныя Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
З моманту ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня гэтага года 1,9 млн нелегальных мігрантаў добраахвотна пакінулі краіну, яшчэ больш за 605 тыс. былі дэпартаваны.
"Нелегальныя імігранты чуюць наша пасланне з заклікам неадкладна выехаць. Яны ведаюць, што калі гэтага не зробяць, мы іх знойдзем, арыштуем, і яны ніколі не вернуцца", - заявіла памочнік міністра ўнутранай бяспекі Трыша Маклафлін.
Раней Маклафін заяўляла, што профільныя амерыканскія органы будуць павялічваць тэмпы дэпартацый.
У той жа час Трамп аб'явіў аб запуску "Залатой карты Трампа", якая дазволіць прыватным асобам і карпарацыям хутка атрымаць пасведчанне на права жыхарства ў ЗША. "Залатая карта Трампа" ад урада ЗША ўжо тут! Прамы шлях да грамадзянства для ўсіх кваліфікаваных і правераных людзей", - напісаў ён у сацсетцы Truth Social. У верасні амерыканскі лідар падпісаў указ, згодна з якім ЗША будуць прадастаўляць іншаземцам пасведчанне на права жыхарства ў краіне па паскоранай працэдуры за $1 млн.-0-