Сцяг Субота, 11 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2025, 09:03

Балгарыя, Польшча і Венгрыя ў топе антырэйтынгу. Рост кошту жылля ў ЕС стаў рэкордным за два гады

Фота з архіва
Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт жылля ў Еўрасаюзе па выніках трэцяга квартала мінулага года, згодна з разлікамі Еўрастата, вырас на 3,8 працэнта, што стала максімальным значэннем з аналагічнага перыяду 2022 года. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны.

Абсалютным лідарам па тэмпах павелічэння цэн на нерухомую маёмасць у справаздачным перыядзе стала Балгарыя - там паказчык аказаўся ў чатыры разы вышэйшым за агульнасаюзны (16,5 працэнта). На другім месцы размясцілася Польшча (14,4 працэнта), а тройку лідараў замыкае Венгрыя (13,4 працэнта). Усяго рост цэн перасягнуў псіхалагічную адзнаку ў 10 працэнтаў у шасці краінах. Акрамя згаданых дзяржаў, верхнія радкі антырэйтынгу занялі Харватыя (12,3 працэнта), Ісландыя (11,2 працэнта) і Нідэрланды (10,3 працэнта).

Амаль не змяніўся за адзначаны перыяд кошт жылля ў Аўстрыі (рост усяго на 0,7 працэнта) і ў Швецыі (0,3 працэнта).

Пры гэтым знайшлося некалькі дзяржаў, дзе нерухомая маёмасць стала з пункту гледжання цаны больш даступнай: Германія (-0,7 працэнта), Люксембург (-1,7 працэнта), Фінляндыя (-2,8 працэнта) і Францыя (-3,5 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі