Сцяг Нядзеля, 19 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2025, 19:53

У Беларусі маладыя людзі змогуць атрымаць права кіравання камбайнамі з 17 гадоў

Фота з архіва
Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі маладыя людзі змогуць атрымаць права кіравання камбайнамі з 17 гадоў, паведаміў журналістам член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Сяргей Давыдаў. Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мэта распрацоўкі дакумента - паляпшэнне забеспячэння кадрамі сельскагаспадарчай галіны. Маладыя людзі змогуць атрымаць права кіравання камбайнамі з 17 гадоў. Такім чынам, навучэнцы аграпрамысловых каледжаў ужо з другога курса змогуць прымаць удзел у пасяўной кампаніі і ўборачных работах, - расказаў Сяргей Давыдаў. - Гэты падыход адпавядае патрабаванням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы ўзмацнення практыкаарыентаванасці прафесійнай адукацыі. Прымяненне тэарэтычных ведаў непасрэдна на зямлі маладым людзям спатрэбіцца ў далейшай прафесійнай дзейнасці".

У прыватнасці, праектам закона прапануецца зніжэнне ўзросту асобы, якая можа атрымаць права кіравання самаходнай машынай сельскагаспадарчага прызначэння (катэгорыя F), з 18 да 17 гадоў. Прадугледжана павелічэнне максімальна дапушчальнай магутнасці рухавіка для колавых трактароў і самаходных машын катэгорый С, D, Е, F.

Законапраектам таксама прадугледжана, што не спатрэбіцца замена раней выдадзеных вадзіцельскіх пасведчанняў на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай. Такія пасведчанні захоўваюць сваё дзеянне на працягу тэрміну, на які яны былі выдадзены, і пацвярджаюць права кіравання колавымі трактарамі, самаходнымі машынамі катэгорый, указаных у гэтых пасведчаннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі