Лукашэнка аб зняцці часткі амерыканскіх санкцый: важна, але гэта не асноўны напрамак у нашай рабоце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў зняцце часткі амерыканскіх санкцый важным рашэннем, але гэта пытанне не з'яўляецца асноўным напрамкам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова.