У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача 7 і 8 мая праходзіць прэм'ера спектакля "Людзі на балоце". У спектаклі стараліся перадаць максімальна дакладны этнічны, нацыянальны беларускі складнік: у музыцы, сцэнаграфіі, касцюмах, словах, дыялекце. Важная праблема, якую акцёры ўзнімаюць у спектаклі, - праблема выбару чалавека ў крытычнай сітуацыі. І выбару не толькі галоўных герояў.