Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартаваў у Мінску. У Мінскім
міжнародным выставачным цэнтры праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя
выстаўкі "Белагра-2026", "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад.
Упак" і "Харчовая індустрыя". Мерапрыемствы традыцыйна збіраюць разам не
толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай
прамысловасці, але і замежных калег і партнёраў.