Урачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
10 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця "Славянскага базару". Яркая і насычаная праграма не пакінула абыякавымі гасцей Віцебска. На сцэне выступілі Сяргей Лазараў, Этэры Берыяшвілі, Максім Аверын і іншыя папулярныя выканаўцы і танцавальныя калектывы. Запамінальным гэты вечар стаў і для ўладальніцы Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу Амаліі Сухан. Канцэрт завяршыўся яркім салютам у атмасферы вялікага народнага свята.