Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену: пытанні падрыхтоўкі і правядзення
Міністэрствам адукацыі праводзіцца падрыхтоўчая работа па правядзенні ў новым годзе цэнтралізаванага экзамену, вынікі якога будуць залічвацца пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Так, 27 студзеня 2024 года адбудзецца рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) для ўсіх выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яна павінна стаць поўнай копіяй самога ЦЭ, які пройдзе 27 і 30 мая 2024 года.