Паралельна з існуючай пенсійнай сістэмай з 1 кастрычніка 2022 года ў краіне пачаў працаваць новы механізм добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі. Як працуе сістэма, расказала начальнік упраўлення арганізацыі продажаў дзяржаўнага прадпрыемства "Стравіта" Анжэла Забаронак.