У Рэспубліцы Беларусь пастаянна адбываецца абнаўленне структуры падрыхтоўкі ва ўстановах вышэйшай адукацыі: спыняецца падрыхтоўка па асобных менш актуальных спецыяльнасцях, а таксама адкрываюцца новыя. Аб гэтым здымачнай групе БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Ліпа.