Чаму польскія мытнікі не прапускаюць вадзіцеляў? У якіх умовах дальнабойшчыкі вымушаны суткамі чакаць сваю чаргу? Што гавораць вадзіцелі пра мытню з абодвух бакоў? Здымачная група БЕЛТА адправілася на беларуска-польскую граніцу, каб сваімі вачамі ўбачыць кіламетры чэргаў і пагаварыць з вадзіцелямі, якія невядома калі трапяць дадому.