На сённяшні дзень важна развіваць у вучняў камунікатыўную кампетэнцыю, каб яны маглі выкарыстоўваць беларускую мову ў розных сітуацыях і сферах свайго жыцця. Менавіта гэта задача пастаўлена перад сучаснымі школамі, менавіта гэтаму патрабаванню павінен адпавядаць падручнік па беларускай мове для школьнікаў.