Аліна Змушко. Фота з архіва
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Змушко стала фіналісткай чэмпіянату свету па водных відах спорту 2025 года, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У панядзелак, 28 ліпеня, беларуска спаборнічала на дыстанцыі 100 м брасам. На ранішняй папярэдняй стадыі Змушко заняла 16-е месца сярод 56 дзяўчат, забраўшы апошнюю пуцёўку ў наступны этап. Днём Аліна фінішавала чацвёртай у паўфінале і кваліфікавалася ў заўтрашні фінал з пятым графікам (1 мін 06,09 сек). Разам з беларускай барацьбу за медалі павядуць прадстаўніцы ЗША, Расіі, Італіі, Кітая, Японіі, Германіі і Літвы.
Яшчэ адна наша спартсменка Настасся Шкурдай заняла сёмае месца ў другім паўфінале на стаметроўцы на спіне, паказаўшы рэзультат 1 мін 00,46 сек. У агульнай табліцы на гэтай стадыі час брастаўчанкі стаў 15-м. У аўторак 29 ліпеня на старт папярэдняга заплыву на дыстанцыі 50 м брасам выйдзе Ілья Шымановіч.-0-