Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2020, 09:32

Жаночы футбольны чэмпіянат Еўропы перанесены на 2022 год

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па футболе сярод жаночых каманд перанесены на 2022 год. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні выканкама Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), якое прайшло 23 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што фінальная стадыя жаночага Еўра пройдзе на англійскіх футбольных арэнах з 6 па 31 ліпеня 2022 года. Першапачаткова турнір павінен быў адбыцца летам 2021 года, але ў сувязі з пандэміяй COVID-19 было вырашана перанесці яго на год.

Жаночая зборная Беларусі, якую трэніруе Юрый Малееў, свой чарговы адборачны матч ЧЕ павінна была правесці 14 красавіка ў Мінску супраць каманды Паўночнай Ірландыі. Да гэтага ў кваліфікацыйнай групе С беларуская зборная ўпэўнена перамагла ў Барысаве футбалістак Фарэрскіх астравоў - 6:0, а таксама прайграла камандам Нарвегіі - 1:7 і Уэльса - 0:1. Цяпер становішча ў гэтай групе такое: Нарвегія - 12 балаў (4 матчы), Уэльс - 8 (4), Беларусь - 3 (3), Паўночная Ірландыя - 2 (4), Фарэрскія астравы - 0 (3).

Выканкам УЕФА на пасяджэнні рэкамендаваў краінам дайграць унутраныя чэмпіянаты, кубкавыя турніры, каб пуцёўкі ў еўракубкі былі размеркаваны па спартыўным прынцыпе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі