Фота з архіва
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольная зборная Беларусі захавала за сабой 97-е месца ў новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За мінулы месяц беларускія футбалісты двойчы згулялі ўнічыю ў матчах Лігі нацый: з Паўночнай Ірландыяй (0:0) і Люксембургам (1:1). Пасля гэтых сустрэч у актыве зборнай Беларусі 1231.1 бала. Заключныя паядынкі ў групе С3 Лігі нацый УЕФА падапечныя Карласа Алоса правядуць на выездзе. 15 лістапада беларусы згуляюць з камандай Паўночнай Ірландыі (71-е месца ў рэйтынгу ФІФА), а 18 лістапада завершаць турнір сустрэчай з Балгарыяй (84).
Топ-10 рэйтынгу ФІФА:
1. Аргенціна - 1883.5 бала.
2. Францыя - 1859.85.
3. Іспанія - 1844.33.
4. Англія - 1807.83.
5. Бразілія - 1784.37.
6. Бельгія - 1761.27.
7. Партугалія - 1752.68.
8. Нідэрланды - 1748.24.
9. Італія - 1729.4.
10. Калумбія - 1724.37.
Наступны рэйтынг ФІФА апублікуе 28 лістапада.-0-