23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У Беларусі цябе ведаюць як сапраўднага патрыёта Венесуэлы, які праводзіць узважаную палітыку, накіраваную на далейшае развіццё дзяржавы і рост дабрабыту яе народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Вынікі паспяхова праведзеных 28 ліпеня 2024 года прэзідэнцкіх выбараў прадэманстравалі ўсяму свету значны аўтарытэт тваёй асобы сярод венесуэльцаў".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што пад кіраўніцтвам Нікаласа Мадуры краіна будзе актыўна рухацца наперад па шляху паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.
Выключна дружалюбны характар двухбаковых адносін і ўзаемнае жаданне паглыбляць супрацоўніцтва паміж Мінскам і Каракасам пацвердзіла і нядаўняя сустрэча лідараў дзвюх краін на пляцоўцы БРІКС у Казані. "Разлічваю, што ўсе намечаныя намі планы на бліжэйшую перспектыву будуць выкананы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і далейшых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.-0-