Фота з архіва
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала рыхтавацца да чэмпіянату свету 2025 года, які адбудзецца на Сейшэльскіх астравах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першым этапам падрыхтоўкі стаў вучэбна-трэніровачны збор у Санкт-Пецярбургу, у час якога падапечныя Нікаласа Альварада правялі два кантрольныя паядынкі з мясцовымі клубамі. У першым спарынгу беларусы ў выдатным стылі перайгралі "Лекс" з лікам 7:3. У складзе пераможцаў хет-трык аформіў Ігар Брыштэль, па адным разе вызначыліся Юрый Пятроўскі, Ягор Гардзецкі, Мікіта Мельнічэнка і Максім Харытонаў. У другім матчы супраць дзевяціразовага чэмпіёна Расіі піцерскага "Крышталя" беларусы спачатку ўступалі з лікам 0:2, потым выйшлі наперад - 4:2, але ў канцоўцы гаспадарам удалося змяніць ход гульні і вырваць перамогу з мінімальнай перавагай - 5:4. У беларускай каманды мячы забілі Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў, Аляксандр Кірылаў і Арцемій Дрозд. Адзначым, што ў розыгрышы Кубка Расіі ў складзе "Крышталя" з 2019 года выступае Ігар Брыштэль, а ў 2022-м у каманду прыйшоў яго партнёр па зборнай Беларусі Алег Гапон.
У сярэдзіне студзеня беларуская дружына адправіцца ў Іран, дзе правядзе тры матчы з нацыянальнай зборнай гэтай краіны. На люты запланаваны збор у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і спарынгі з камандай ААЭ, а ў сакавіку беларусы зноў з'ездзяць у Санкт-Пецярбург і правядуць там кантрольныя паядынкі са зборнай Расіі.
Фінальная частка 13-га планетарнага форуму пад эгідай ФІФА пройдзе з 1 па 11 мая 2025 года на Сейшэльскіх астравах. Зборная Беларусі прымала ўдзелу у трох апошніх сусветных чэмпіянатах: у 2024 годзе беларусы занялі чацвёртае месца, а ў 2019-м і 2021-м не змаглі прабіцца ў плэй-оф. У цяперашнім сезоне каманда Нікаласа Альварада стала бронзавым прызёрам Еўралігі.-0-