Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2025, 10:49

Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе з аўстралійцамі ў Тайландзе
 

Фота з архіва
Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе другі паядынак на турніры Continental Futsal Championship у тайландскім Нонтхабуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога тура групы В каманда Аляксандра Чэрніка сёння будзе сапернічаць са зборнай Аўстраліі (пачатак гульні ў 13.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Учора беларусы разграмілі замбійцаў з сухім лікам 4:0, аўстралійцы ўступілі камандзе Саудаўскай Аравіі з рэзультатам 1:3. Заўтра ў заключным матчы папярэдняга этапу беларуская дружына сустрэнецца з аравійцамі.

Напярэдадні ў стартавым матчы групы А каманда Тайланда абыграла сапернікаў з Кітайскага Тайбэя - 3:0. Пасля заканчэння першага этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Матчы за выхад у фінал адбудуцца 2 жніўня, а вырашальны паядынак за першае месца і сустрэча за бронзу пройдуць 3 жніўня.

Для беларускай каманды гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца першым этапам падрыхтоўкі да фінальнага турніру 12-га чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў пачатку 2026 года на арэнах Літвы, Латвіі і Славеніі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі