Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2025, 09:05

Зборная Беларусі па міні-футболе стартуе на турніры ў Тайландзе

 

Фота з архіва
Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі правядзе стартавы паядынак на турніры Continental Futsal Championship у Тайландзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым паядынку папярэдняй групы В беларусы сустрэнуцца з камандай Замбіі (пачатак гульні ў 10.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Заўтра - матч са зборнай Аўстраліі, а 31 ліпеня адбудзецца заключны паядынак першага этапу супраць каманды Саудаўскай Аравіі.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Чэрнік уключыў у склад 14 футбалістаў: варатары - Аляксей Лукша ("Сталіца", Мінск), Андрэй Напорка ("Вітэн", Орша); палявыя ігракі - Раман Беланожка, Андрэй Семянюк (абодва - "Мінск"), Уладзіслаў Брэднеў, Павел Рагавік, Сяргей Сініцкі (усе - "Вітэн", Орша), Юрый Дубкоў, Дзмітрый Шыманоўскі, Аляксей Пінчук, Уладзіслаў Сялюк (усе - ВРЗ, Гомель), Аляксандр Умпіровіч, Ігар Шчэрбіч, Арцём Якубаў (усе - "Сталіца", Мінск).

У папярэднюю групу А ўвайшлі Тайланд, Новая Зеландыя і Кітайскі Тайбэй. Пасля заканчэння першага этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Матчы за выхад у фінал адбудуцца 2 жніўня, а вырашальны паядынак за першае месца і сустрэча за бронзу пройдуць 3 жніўня.

Для беларускай каманды гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца першым этапам падрыхтоўкі да фінальнага турніру 12-га чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў пачатку 2026 года на арэнах Літвы, Латвіі і Славеніі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі