Фота з архіва
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На жаночым чэмпіянаце свету па гандболе вызначыліся шэсць з васьмі ўдзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Без страт два этапы прайшлі адны з гаспадынь планетарнага форуму гандбалісткі Германіі, якія на фінішы асноўнага этапу абыгралі іспанак з лікам 29:24. Заўтра ў першым чвэрцьфінале немкі сустрэнуцца ў Дортмундзе з камандай Бразіліі. У другім заўтрашнім матчы за выхад у паўфінал нарвежкі, якія таксама атрымалі перамогі ва ўсіх папярэдніх гульнях, будуць сапернічаць з чарнагоркамі. Яшчэ два чвэрцьфінальныя паядынкі адбудуцца 10 снежня ў Ротэрдаме. Саперніцы зборных Даніі і Венгрыі вызначацца сёння вечарам пасля заключнай гульні ў групе С паміж камандамі Нідэрландаў і Францыі.
Паўфінальныя баталіі пройдуць 12 снежня ў Ротэрдаме, які 14 снежня прыме паядынкі за золата і бронзу 27-га планетарнага форуму. Два гады таму ў Даніі чэмпіёнкамі свету сталі гандбалісткі Францыі, якія перамаглі ў фінале каманду Нарвегіі з лікам 31:28, у матчы за бронзавыя ўзнагароды датчанкі адолелі шведак - 28:27.-0-