Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2025, 12:55

Восем беларусаў выступяць на чэмпіянаце свету па фехтаванні ў Грузіі

Фота з архіва
Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Грузіі Тбілісі стартуе чэмпіянат свету па фехтаванні 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у планетарным форуме прымуць 8 беларусаў. За медалі сярод шпажыстаў паспаборнічаюць нашы Кацярына Пашарнёва, Аляксандра Цурская і Марк Семаненка, у фехтаванні на рапірах будзе прадстаўлена Дар'я Уласава, а ў каманду шаблістаў увайшлі Кацярына Рагачэўская, Яна Собаль, Сяргей Кісель і Сцяпан Коваль.

Турніры ў жаночай шпазе і мужчынскай рапіры пройдуць 22-23 ліпеня, спаборніцтвы ў жаночай рапіры і мужчынскай шаблі адбудуцца 24-25 ліпеня, паядынкі ў жаночай шаблі і мужчынскай шпазе запланаваны на 26-27 ліпеня. Усяго на чэмпіянат свету ў Тбілісі заявілася каля тысячы фехтавальшчыкаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі