Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля паядынкаў у адказ 1/8 фіналу вызначыліся ўсе чвэрцьфінальныя пары футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У васьмёрку лепшых прабіліся два англійскія клубы. Лонданскі "Арсенал", які ідзе без паражэнняў і абыграў па суме двух матчаў нямецкі "Баер" з Леверкузена, у гульнях за выхад у паўфінал сустрэнецца з лісабонскім "Спортынгам", які выбіў з турніру галоўнага парушальніка спакою нарвежскі "Будэ-Глімт". Сапернікам футбалістаў "Ліверпуля", якія адолелі стамбульскі "Галатасарай", будзе дзеючы пераможца чэмпіёнскай Лігі французскі "Пары Сен-Жэрмен", які ў 1/8 фіналу не пакінуў ніякіх шанцаў на поспех лонданскаму "Чэлсі".
Вельмі цікавым чвэрцьфінальным процістаяннем стане дуэль паміж мадрыдскім "Рэалам", які двойчы перамог англійскі "Манчэстэр Сіці", і мюнхенскай "Баварыяй", якая таксама ўпэўнена перайграла італьянскую "Аталанту" з Бергама. У склад іспанскага клуба пасля траўмы вярнуўся лепшы бамбардзір цяперашняга сезона ЛЧ французскі форвард Кіліян Мбапе, у актыве якога 13 мячоў, а ў чэмпіёнаў Германіі на поле выйдзе англійскі нападаючы Хары Кейн, які забіў 10 мячоў. Яны таксама лідзіруюць у спрэчцы бамбардзіраў чэмпіянатаў Іспаніі і Германіі - у Мбапе 23 галы, а Кейн забіў 30 мячоў у нямецкай бундэслізе.
У прынцыповым іспанскім дэрбі 1/4 фіналу сыдуцца футбалісты "Барселоны", якія перамаглі "Ньюкасл", і мадрыдскі "Атлетыка", які выйграў у яшчэ аднаго прадстаўніка англійскай прэм'ер-лігі лонданскага "Тотэнхэма".
Чвэрцьфіналы намечаны на 7-8 і 14-15 красавіка, паўфіналы пройдуць 28-29 красавіка і 5-6 мая, а вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 30 мая ў Будапешце.-0-