Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2019, 21:22

Уладзімір Самсонаў перамог на старце турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў атрымаў валявую перамогу з лікам 4:3 у сваім стартавым паядынку на турніры па настольным тэнісе II Еўрапейсікх гульняў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую партыю сустрэчы 1/16 фіналу супраць прадстаўніка Італіі Ніягола Стаянава лідар беларускай каманды выйграў з лікам 11:8, але затым карціна рэзка змянілася. Сапернік пачаў гуляць вельмі ўпэўнена і выйграў тры партыі запар - 16:14, 14:12 і 12:10. Да агульнай перамогі яму заставалася ўзяць толькі адзін сэт, але Уладзімір Самсонаў праявіў сапраўдны байцоўскі характар і здолеў змяніць ход паядынку, выйграўшы 3 партыі запар - 11:9, 11:2 і 11:9.

Пасля перамогі ён сказаў журналістам, што італьянскі тэнісіст паказаў выдатную гульню і было вельмі цяжка дагнаць яго. Уладзімір Самсонаў адзначыў, што яму вельмі дапамагла падтрымка беларускіх балельшчыкаў, якія сталі сведкамі гэтай нялёгкай перамогі. У матчы за выхад у чвэрцьфінал спартсмен сустрэнецца з расіянінам Кірылам Скачковым.

-0-

Фота Ягора Паўлюшчыка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі