Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2025, 14:17

Цішкова і Абраменка выйшлі ў паўфінал Кубка Перамогі па пляжным валейболе

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Надзея Цішкова і Вольга Абраменка сталі паўфіналісткамі міжнароднага турніру па пляжным валейболе "Кубак перамогі" ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней на турніры беларускі без паражэнняў прайшлі групавы этап, усухую абыграўшы каманды з Санкт-Пецярбурга і Саратава. Саперніцамі нашых дзяўчат у чвэрцьфінале сталі прызёры чэмпіянату Расіі-2024 Настасся Барсук і Дар'я Паўлава з падмаскоўнага клуба "Зарэчча-Адзінцова". У стартавай партыі Надзея і Вольга адыгралі тры сэтболы і дабіліся перамогі з лікам 25:23, другі гульнявы адрэзак застаўся за расіянкамі (21:16). У вырашальным сэце беларускі стварылі адрыў чатыры мячы і давялі справу да вікторыі - 15:12 і 2:1 па партыях.

Сёння ў паўфінале Кубка Перамогі Цішкова і Абраменка згуляюць з дзеючымі ўладальніцамі Кубка Расіі Надзеяй Макрагузавай і Кацярынай Шаўцовай з маскоўскага "Дынама". Другую пуцёўку ў фінал аспрэчаць пары Марыя Ягорава - Марыя Лазурэнка і Арына Ражнова - Лізавета Лудкова, абодва дуэты прадстаўляюць калінінградскі "Лакаматыў". Вячэрняя праграма пятніцы на пляцоўцы каля Палаца спорту стартуе ў 17.00, пераможцы турніру ў Мінску вызначацца 6 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі