Сцяг Серада, 18 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 снежня 2024, 13:15

Сталі вядомы ўсе паўфінальныя пары хакейнай Лігі чэмпіёнаў
 

Фота з архіва
Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25 вызначыўся склад паўфіналістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аўторак у чатырох гарадах Еўропы адбыліся паядынкі ў адказ стадыі адной чацвёртай фіналу. Пераможца рэгулярнага сезона шведскі "Фер'естад" сустракаўся з аўстрыйскім "Рэд Булам". 3 снежня ў Зальцбургу "быкі" атрымалі нечаканую перамогу (3:1), але праз два тыдні шведы не пакінулі сапернікам шанцаў - 6:0 і 7:3  па суме двух матчаў.

У паўфінале каманда з Карлстада згуляе з пражскай "Спартай", якая прайшла яшчэ адзін шведскі клуб - "Векшэ". У першай гульні ў сталіцы Чэхіі каманда з Прагі ўступіла 1:2, але ў сустрэчы ў адказ на выездзе дабілася перамогі з лікам 5:4, уступаючы па ходзе трэцяга перыяду. Вынік двухматчавага процістаяння вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу "Спарце" прынёс фін Яні Лаюнен.

Другую паўфінальную пару склалі чэмпіён Швейцарыі "Цюрых" і дзеючы пераможца ЛЧ "Жэнева-Сервет". Хакеісты "Цюрыха" двойчы абыгралі берлінскі "Айсберэн" (4:3, 5:4), прычым у абодвух матчах "ільвы" адыграліся з ліку 0:3. Прадстаўнікі Жэневы выбілі з барацьбы другі нямецкі калектыў "Фіштаўн Пінгвінз" (4:0, 2:2). Паядынкі 1/2 фіналу адбудуцца ў сярэдзіне студзеня.

Усяго ўдзел у дзясятым сезоне хакейнай Лігі чэмпіёнаў прынялі 24 каманды з 12 краін: Швецыі, Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Францыі, Нарвегіі, Даніі і Польшчы. Чатырохразовым уладальнікам трафея з'яўляецца "Фрэлунда" з Гётэбарга, па адной перамозе ў шведскіх "Лулеа" і "Рэгле", фінскіх клубаў ЮП і "Тапара", а таксама ў "Жэневы-Сервет".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі