Дзінара Смольская
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзінара Смольская выйграла першае золата на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які стартаваў у "Раўбічах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Першы камплект узнагарод быў разыграны ў жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 км. Лепшы рэзультат на фінішы паказала лідар нацыянальнай каманды Дзінара Смольская, якая справілася з дыстанцыяй за 21 мін. 47,5 сек. Другое месца з адставаннем ад чэмпіёнкі - 25 сек. заняла Ганна Сола, тройку замкнула Ксенія Варабей (+50 сек.).

Далей у аўторак мацнейшых у спрынце на 10 км вызначаць мужчыны. Праграму чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне ў "Раўбічах" завершаць гонкі з масавым стартам 25 верасня.-0-
Фота Дзяніса Касцючэнкі