Дзінара Смольская. Фота НАК Беларусі
30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары жаночай нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне сталі прызёрамі гонкі праследавання на першым этапе Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першай на дыстанцыю 12,5 км пабегла пераможца спрынту Сола, Смольская адправілася ў пагоню праз 24 секунды пад чацвёртым стартавым нумарам. На першай лежні Ганна дапусціла дзве памылкі і апусцілася на трэцяе месца, Дзінара ішла следам з адным промахам. Другую стральбу абедзве беларускі прайшлі чыста і ўзначалілі пелатон.
На абодвух агнявых рубяжах са становішча стоячы Смольская зноў адпрацавала бездакорна, а Сола схапіла ў суме тры штрафныя кругі. Фінішную рысу Дзінара перасекла першай, Ганна замкнула тройку прызёраў з адставаннем на 37 секунд. Паміж дзвюма беларускамі размясцілася расіянка Наталля Шаўчэнка, якая ўступіла пераможцы дзевяць секунд.
Яшчэ адна наша спартсменка Алена Кулак заняла 17-е месца, яе сяброўка па камандзе Ксенія Варабей паказала 43-і вынік. Усяго ўдзел у пасьюце прыняла 51 біятланістка. Праграму першага этапу Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску завершыць мужчынская гонка праследавання, якая стартуе ў 12.30 па мінскім часе.-0-