Дзінара Смольская. Фота з архіва Мінспорту
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісткі не трапілі ў лік прызёраў па выніках спрынтарскай гонкі на старце чацвёртага этапу Кубка Расіі ў Разані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшай з нашых спартсменак сёння стала Дзінара Смольская. Лідар нацыянальнай каманды дапусціла дзве памылкі на стральбе лежачы, пасля чаго чыста адпрацавала на стойцы. Рэзультат Дзінары 22 мін 10,3 сек прынёс ёй падагульняючае сёмае месца. У дзясятку мацнейшых увайшлі яшчэ дзве беларускі: Ірына Шаклеіна паказала восьмы час, Ганна Сола з трыма штрафнымі кругамі замкнула топ-10. Алена Кулак з нулём на стральбе стала 12-й, Ксенія Варабей - 34-я, Дар'я Кудаева - 37-я сярод 42 дзяўчат.
Перамогу ў жаночым спрынце атрымала Паліна Плюсніна з каманды ЯНАА, тройку прызёраў дапоўнілі Наталля Шаўчэнка і Тамара Дзербушава са Свярдлоўскай вобласці. Раней у аналагічнай дысцыпліне ў мужчын поспех святкаваў наш Дзмітрый Лазоўскі, а Максім Варабей спыніўся за крок ад п'едэстала. Заўтра на чацвёртым этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Разані адбудуцца скарочаныя гонкі праследавання, мужчынскі пасьют стартуе ў 11.00, жаночы - у дзве гадзіны дня.-0-