8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Хаменка выбраны старшынёй Беларускай асацыяцыі міні-футбола (БАМФ). За яго аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі гэтай арганізацыі, якая прайшла сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Куніца, які ўзначальваў БАМФ на працягу апошніх гадоў, цяпер стаў ганаровым старшынёй міні-футбольнай асацыяцыі.
Новы кіраўнік Сяргей Хаменка доўгі час служыў у сістэме МУС Беларусі, у снежні 2019 года быў назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў.-0-
