Васіліна Хандошка. Фота Мінспорту
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка ўдачна стартавала на чэмпіянаце свету па водных відах спорту 2025 года, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першы дзень спаборніцтваў па сінхронным плаванні адбылася кваліфікацыя ў тэхнічнай праграме ў дысцыпліне "сола". Удзел у адборы прынялі 35 дзяўчат, наша Васіліна Хандошка набрала 254,8200 бала і заняла другое месца ўслед за кітаянкай Сю Хуэйянь. У фінал таксама прайшлі па адной прадстаўніцы Іспаніі, Аўстрыі, Германіі, Японіі, Расіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Канады і Казахстана. Медалі ў гэтым відзе будуць разыграны днём 19 ліпеня.
На мінулагоднім чэмпіянаце свету ў горадзе Доха Васіліна Хандошка заняла чацвёртае месца ў тэхнічнай праграме, а таксама заваявала бронзу ў адвольнай. На этапах Кубка свету па сінхронным плаванні 2025 года беларуска ўзяла шэсць асабістых медалёў: па адным залатым і сярэбраным, а таксама чатыры бронзавыя.-0-