Ілья Шымановіч. Фота з архіва
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ілья Шымановіч не змог прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту ў Сінгапуры на дыстанцыі 100 м брасам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ранішнюю папярэднюю стадыю лідар нашай мужчынскай каманды пераадолеў з 11-м рэзультатам сярод 74 удзельнікаў. Днём 27 ліпеня ў другім паўфінале Шымановіч фінішаваў пятым, паказаўшы час 59,44 сек. У агульнай табліцы на гэтай стадыі Ілья таксама стаў 11-м, да прахаднога ў фінал восьмага радка не хапіла пяці сотых секунды.
У панядзелак, 28 ліпеня, выступленні на планетарным форуме пачнуць Настасся Шкурдай і Аліна Змушко. Шкурдай выйдзе на старт адборачнага заплыву на стаметроўцы на спіне, Змушко паспаборнічае за выхад у паўфінал на дыстанцыі 100 м брасам.-0-