Фота Мінспорту
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены сталі прызёрамі трэцяга этапу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2024 года, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі дзень спаборніцтваў за прызы этапу змагаліся чацвёра беларускіх плыўцоў, двое з якіх паказалі рэзультаты ў тройцы мацнейшых. На 50-метроўцы брасам у мужчын другім фінішаваў Ілья Шымановіч (25,53 сек), усяго шэсць сотых секунды мінчанін уступіў кітайцу Цыню Хаяну. Напярэдадні Ілья выйграў серабро на дыстанцыі ў два разы даўжэйшай, заўтра Шымановіч выступіць на 200-метроўцы.
На жаночай стаметроўцы таксама сярэбранай медалісткай стала Аліна Змушко - беларуска прадэманстравала час 1 мін 04,11 сек, на секунду адстаўшы ад кітаянкі Тан Цянцін. Учора Аліна была другой у фінале на 200 метраў, у суботу Змушко выйдзе на старт 50-метроўкі. Акрамя таго, сёння Настасся Шкурдай заняла пятае месца ў фінале на дыстанцыі 100 метраў на спіне, а Настасся Куляшова фінішавала шостай на 50-метроўцы батэрфляем.
За дзень да заканчэння спаборніцтваў у Сінгапуры на рахунку нашых плыўцоў чатыры медалі, агульная колькасць беларускіх узнагарод за ўсе этапы турніру складае 14 (1-12-1). У генеральнай класіфікацыі Кубка свету ў мужчын і жанчын Ілья Шымановіч і Аліна Змушко займаюць месцы ў дзясятках мацнейшых. Узначальваюць агульныя табліцы француз Леон Маршан і амерыканка Кейт Даглас.-0-