Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2024, 13:19

Шукураў стаў лепшым іграком, Савіцкі забіў самы эфектны гол 27-га тура чэмпіянату Беларусі

Алімардон Шукураў. Фота БФФ
Алімардон Шукураў. Фота БФФ
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падвяла вынікі 27-га тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны Алімардон Шукураў з жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа". У дэбюце пераможнага дамашняга паядынку з футбалістамі "Віцебска" 25-гадовы паўабаронца аўтазаводцаў аддаў галявую перадачу Максіму Мякішу, а ў сярэдзіне другой палавіны гульні сам трапіў у вароты гасцей, устанавіўшы канчатковы рэзультат - 3:0.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў адзін з лідараў гродзенскага "Нёмана" Павел Савіцкі, які ў пачатку другога тайма сустрэчы ў Барысаве эфектным ударам пяткай забіў трэці мяч у вароты БАТЭ. Для Савіцкага гэты гол стаў 13-м у цяперашнім першынстве, у спісе лепшых бамбардзіраў яго апярэджваюць толькі форвард "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге (16 мячоў) і брэсцкі дынамавец Ягор Карцоў. У наступным туры 11 лістапада "Нёман", які займае другое месца ў турнірнай табліцы, прыме на сваім полі лідараў чэмпіянату футбалістаў мінскага "Дынама".

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 62 ачкі (25 матчаў), "Нёман" - 60 (27), "Тарпеда-БелАЗ" - 52 (26), "Дынама" (Брэст) - 45 (27).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі