Марыя Шканава. Фота Мінспорту
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марыя Шканава стала прызёрам другога этапу Кубка Расіі па гарналыжным спорце сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы прымаюць Палярныя Зоры Мурманскай вобласці, у панядзелак мужчыны і жанчыны разыгралі медалі ў слаламе. У дзяўчат наша Марыя Шканава пераадолела першую трасу за 40,95 сек, а ў другім заездзе справілася за 37,59 сек. У абодвух выпадках рэзультаты беларускі аказваліся другімі сярод усіх удзельніц, гэтак жа як і агульны час дзвюх спроб - 1 мін 18,54 сек. На 0,22 сек нашу спартсменку апярэдзіла Танзіла Ісраілава з Башкортастана, тройку прызёраў замкнула масквічка Кацярына Ткачэнка.
На мінулым тыдні мацнейшая гарналыжніца Беларусі ўдачна выступіла на старце зімовага сезона ў Кіраўску: на першым этапе Кубка Расіі ў слаламе Шканава атрымала перамогу, а на прафесійных спаборніцтвах "Серыя PRO" заваявала сярэбраны медаль у гэтай жа дысцыпліне. Трэці старт у рамках Кубка Расіі па гарналыжным спорце пройдзе ў Палярных Зорах 11 снежня.-0-