Аліна Шаўчук. Фота United World Wrestling
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Аліна Шаўчук стала прызёрам чэмпіянату свету па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, які праходзіць у Албаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Шаўчук заваявала медаль у вагавой катэгорыі да 68 кг. Напярэдадні ў першым раўндзе беларуска перамагла расіянку Лізавету Петлякову, у чвэрцьфінале была мацнейшай за немку Сафію Шэфле, але ў паўфінале ўступіла Незрын Бас з Турцыі. У паядынку за трэцяе месца Аліна з лікам 6:4 перамагла амерыканку Бруклін Хэйс. Раней у гэтым годзе Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы-U23.
Для каманды нейтральных атлетаў з Беларусі медаль Аліны - ужо другі на маладзёжным чэмпіянаце свету па барацьбе. У аўторак серабро ў вазе да 97 кг сярод барцоў грэка-рымскага стылю выйграў Абубакар Хаслаханаў. Заключныя фіналы ў дзяўчат адбудуцца 25 кастрычніка, прадстаўнікі вольнага стылю вызначаць прызёраў 26-27 кастрычніка.-0-