Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч набраў першае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на панядзелак па мінскім часе адбылося "дэрбі Альберты" паміж "Калгары" і "Эдмантанам". У пачатку трэцяга перыяду за "агеньчыкаў" вызначыўся Ягор Шаранговіч, зраўнаваўшы лічбы на табло (2:2). Аднак пасля гэтага ўзяцця варот у матчы закідвалі толькі "нафтавікі", якія атрымалі гасцявую перамогу з лікам 4:2. Тым не менш беларускі форвард каманды, якая прайграла, быў прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы.
Для Шаранговіча гэта шайба стала першай у бягучым сезоне, пачатак рэгулярнага чэмпіянату Ягор прапусціў з-за траўмы. "Калгары" прайграў пяты матч з апошніх шасці, выправіць сітуацыю "Флэймз" паспрабуюць 6 лістапада ў гасцявым паядынку супраць "Манрэаля".-0-