Фота з архіва
7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на нядзелю па мінскім часе канадскі клуб дома перамог "Юту" з лікам 2:0. Шаранговіч вывеў сваю каманду наперад ужо на 16-й секундзе, а па выніках сустрэчы быў прызнаны трэцяй зоркай. Нападаючы перапыніў пяціматчавую серыю без ачкоў, у 26 гульнях сезона ў беларуса 8 (4+4) рэзультатыўных балаў. "Калгары" займае 14-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Таксама сёння "Ванкувер" з Мікітам Талапілам у варотах на сваім лёдзе перамог "Мінесоту" - 4:2. Беларускі галкіпер у трэцяй для сябе гульні ў цяперашнім чэмпіянаце адбіў 27 кідкоў саперніка і быў названы другой зоркай паядынку. У табліцы Захаду "Ванкувер" ідзе следам за "Калгары", наступныя матчы абодва канадскія клубы правядуць 9 снежня.-0-