Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2021, 10:32

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду Australian Open

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі паўфіналісткамі парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным матчы беларуска-бельгійскі дуэт усяго за 52 мінуты перайграў японскі дуэт Сюко Ааяма / Ена Шыбахара - 6:2, 6:0.

У заўтрашнім паўфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з амерыкана-нідэрландскай парай Ніколь Мелічар / Дэмі Схюрс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі