Арына Сабаленка. Фота НАК
2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Эр-Рыядзе сёння пачынаецца падагульняючы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першая ракетка планеты Арына Сабаленка ў стартавым паядынку будзе сапернічаць з алімпійскай чэмпіёнкай кітайскай тэнісісткай Чжэн Цыньвэнь, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу. У іх чатырох папярэдніх сустрэчах нязменна перамагала беларуска. У іншым матчы гэтай групы італьянка Ясмін Пааліні (4-ы нумар рэйтынгу WTA) сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (5). У гэтым годзе лепшая беларуская тэнісістка выйграла два турніры серыі "Вялікага шлема" - Australian Open і US Open, а таксама стала пераможцай турніраў у Цынцынаці і Ухані. Яна атрымала перамогі ў 54 з 66 праведзеных сустрэч. Арына Сабаленка чацвёрты раз выступіць на падагульняючым турніры. У 2022 годзе яна ўступіла ў вырашальным матчы Каралін Гарсіі з Францыі, год таму прайграла ў паўфінале дзеючай пераможцы гэтых спаборніцтваў польцы Ізе Свёнтак, а ў 2021 годзе не выйшла з групы. У 2011 годзе ў матчы за першае месца гуляла і беларуска Вікторыя Азаранка, якая ўступіла чэшцы Петры Квітавай.
У другой групе цяперашняга турніру матчы першага тура пройдуць 3 лістапада. Іга Свёнтак (2) сустрэнецца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (13), а потым згуляюць дзве амерыканскія тэнісісткі Коры Гаўф (3) і Джэсіка Пегула (6). Групавы этап завершыцца 7 лістапада, пасля чаго па дзве лепшыя тэнісісткі з кожнага квартэта выйдуць у паўфінал. Вырашальны паядынак адбудзецца роўна праз тыдзень - 9 лістапада.
Агульны прызавы фонд турніру ў сталіцы Саудаўскай Аравіі складае рэкордныя $15,25 млн. Чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе заробіць не менш як $4,45 млн. Калі пераможца пройдзе ўвесь турнір без паражэнняў, то яе прызавая сума складзе $5,15 млн плюс 1500 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Іга Свёнтак разграміла ў фінале Джэсіку Пегулу - 6:1, 6:0.-0-