Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2025, 10:07

Сабаленка без гульні выйшла ў паўфінал US Open

Арына Сабаленка. Фота US Open
Арына Сабаленка. Фота US Open
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, не выходзячы на корт, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале дзеючая чэмпіёнка US Open павінна была сустрэцца з чэшскай тэнісісткай Маркетай Вандроўшавай (60-ы нумар рэйтынгу WTA), аднак саперніца знялася з турніру з-за атрыманай на трэніроўцы траўмы. У паўфінале Сабаленка будзе сапернічаць з амерыканкай Джэсікай Пегула (4), з якой гуляла ў фінале US Open - 2024.

На цяперашнім турніры Сабаленка перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву (108) - 7:5, 6:1, расіянку Паліну Кудзярметаву (67) - 7:6 (7:4), 6:2, канадскую тэнісістку Лейлу Фернандэс (30) - 6:3, 7:6 (7:2) і прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (95) - 6:1, 6:4.  

Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца вечарам 3 верасня. Полька Іга Свёнтак (2) сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (9), а чэшская тэнісістка Караліна Мухава (13) згуляе з японкай Наомі Осака (24).

145-ы па ліку US Open фінішуе 7 верасня. Агульны прызавы фонд турніру ў Нью-Ёрку складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах заробяць па $5 млн. Год таму пераможцай амерыканскага чэмпіянату стала Арына Сабаленка, якая абыграла ў вырашальным паядынку Джэсіку Пегулу - 7:5, 7:5. У мужчынскім фінале італьянскі тэнісіст Янік Сінер перамог амерыканца Тэйлара Фрыца - 6:3, 6:4, 7:5.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі