Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2025, 11:36

Ратамка прымае юнацкае першынство краін СНД па выездцы

Фота з архіва
Фота з архіва
14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкае першынство СНД па выездцы стартуе на базе РЦАП коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. Аб гэтым паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Такія спаборніцтвы пройдуць у Ратамцы ўпершыню і збяруць амаль 100 лепшых спартыўных пар з Беларусі і краін СНД. Сярод удзельнікаў - шматразовая пераможца пяршынстваў Беларусі сярод юнакоў, пераможца і прызёр Еўразійскіх маладзёжных гульняў Алёна Садава, пераможцы і прызёры міжнародных і рэспубліканскіх турніраў сярод юнакоў Аляксандра Трухан і Эмілія Сінкавец. Маладзёжная зборная Расіі будзе прадстаўлена мацнейшымі спартсменамі, сярод якіх Варвара Вароніна, Вікторыя Васільева і Лізавета Мацвеева.

Фінальны дзень спаборніцтваў, 17 жніўня, ператворыцца ў сапраўднае свята: спартыўныя пары парадуюць гледачоў выступленнямі ў адвольных праграмах пад музычнае суправаджэнне - КЮРы. Уваход на трыбуны свабодны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі