16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія стане арганізатарам чэмпіянату свету па валейболе ў 2022 годзе. Такое рашэнне прынята па выніках галасавання на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі валейбола (FIVB) у Канкуне (Мексіка), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ва Усерасійскай федэрацыі валейбола лічаць, што правядзенне чэмпіянату свету - знак павагі балельшчыкам, спартсменам і трэнерам, ветэранам і кіраўніцтву краіны. "У Расеі вялікая колькасць аматараў і адданых нашаму спорту фанатаў, яны заслугоўваюць таго, каб ужывую ўбачыць зорак сусветнага валейбола на дамашнім чэмпіянаце", - сказаў прэзідэнт УФВ Станіслаў Шаўчэнка.
Чэмпіянат свету па валейболе 2022 года сярод мужчынскіх каманд - чарговая буйная спартыўная падзея, якую прыме Расія. За апошнія гады ў РФ праходзілі зімовыя Алімпійскія Гульні ў Сочы і чэмпіянат свету па футболе.
Гарады правядзення і тэрміны чэмпіянату свету па валейболе - 2022 будуць вызначаны на адміністрацыйным савеце FIVB у сярэдзіне лютага 2019 года.-0-